top of page
Главная»Цикловые комиссии»ЦК №1»Предметная неделя ЦК

Предметная неделя цикловых комиссий общеобразовательных дисциплин №1

  12 сакавіка 2019 на політэхнічным аддзяленні Салігорскага дзяржаўнага калледжа ў рамках прадметнага тыдня цыклавой камісіі агульнаадукацыйных прадметаў прайшла літаратурна-музычная гасцёўня да 105-годдзя Аркадзя Куляшова.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Дар’я Мікалаеўна Петрачэнка падрыхтавала  матэрыял пра жыццё і творчасць выдатнага паэта, які на працягу ўсяго мерапрыемства трымаў увагу і быў цікавы гледачам і ўдзельнікам гасцёўні.

Асаблівы настрой мерапрыемству надало таленавітае выкананне навучэнцам 918п групы Старакольцавым Аляксеем кампазіцыі “Бывай” ВіА “Песняры” на верш А. Куляшова.

  Выразным чытаннем вершаў пісьменніка, сярод якіх былі “Магілёўская хмарка”, “Віцебская махорка”, “Бярозка”, “Мая Бесядзь”, “Спакойнага шчасця не зычу нікому”, “Я хаце абавязаны прапіскаю”  вылучыліся навучэнцы груп 918п і М18п політэхнічнага аддзялення: Плахатнюк Назар, Лахвіч Ілля, Камароў Павел, Дзямідчык Радзівон, Канаплянік Аляксандр і іншыя.

2019-03-13 10.21.48 2.jpg
2019-03-13 10.21.47 1.jpg
2019-03-13 10.21.48 1.jpg

14 сакавіка 2019 на будаўнічым аддзяленні Салігорскага дзяржаўнага каледжа ў рамках прадметнага тыдня цыклавой камісіі агульнаадукацыйных прадметаў прайшоў занятак па беларускай мове ў групе 318 па тэме “Прыслоўе як часціна мовы”.   

У час занятку выкладчык беларускай мовы і літаратуры Балаева Ірына Ўладзіміраўна ўмела скарыстала розныя формы працы: франтальнае апытванне, самастойная праца з падручнікам,   праца каля дошкі.  Напрыканцы занятку быў выкарыстаны тэст  кантролю ведаў для выяўляння ўзроўню засваення матэрыялу.

Няглядзячы на складанасць і аб’ём тэмы, выкладчык змог выдатна размеркаваць час, што дазволіла  ахапіць матэрыял у поўным аб’ёме.  

2019-03-15 02.20.40 1.jpg
2019-03-15 02.19.55 1.jpg

Працягам прадметнага тыдня цыклавой камісіі агульнаадукацыйных прадметаў сталі конкурсы плакатаў і чытальнікаў пад агульнай назвай “Мая малая Радзіма”. Акрамя навучэнцаў будаўнічага аддзялення ў конкурсах прынялі ўдзел і навучэнцы педагагічнага аддзялення. У час мерапрыемства гучалі песні і вершы як на беларускай мове, так і на рускай, але ўсе яны былі аб’яднаны адной тэмай – любоўю да роднай старонкі. Сярод іх гучалі вершы “Трэба дома бываць часцей” і “Бацькаўшчына” Р. Барадуліна,  «Тихая «моя Родина» М. Рубцова, «О Родине» П. Дружыніна і інш.

Перамогу ў конкурсе чытальнікаў журы ў складзе загадчыка будаўнічага аддзялення Галавастага В.М., загадчыка бібліятэкай каледжа Комар Т.М. і выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка Д.М.  прысудзілі прадстаўнікам педагагічнага аддзялення навучэнцам групы  ДО-181б: Валетка Таццяне, Аліноўскай Аліне і Ельнінай Ганне.

А ў конкурсе плакатаў 1 месца заняў Кавальчук Андрэй (вучэбная група 817), 2 месца – Паклонская Марта   (вучэбная група 517), 3 месца – Калеснікаў Мірон (вучэбная група 318).

IMG-ad69f26c7122e1be97382a29eb73f6dc-V.j
IMG-7c23616bba099ecc421851e3f7d2faf6-V.j
IMG-610560d08f28f2322bf52f396721a967-V.j
IMG-7fde43b56c60b0ad93c0979ff5ee6b47-V.j
2019-03-15 02.21.31 1.jpg

Завершилась неделя цикловой комиссии общеобразовательных предметов открытым учебным занятием по русской литературе «А.П. Чехов «Душечка», «Человек в футляре» в учебной  группе 818п политехнического отделения колледжа, которое прошло 15 марта 2019 года.

Преподаватель Конопляник Н.В.  начала свой урок с необычного вопроса и выслушав ответы, предложила  своим ученикам вернуться к нему в конце урока. Учащийся группы Тимофеев Натан подготовил сообщение и презентацию об А.П. Чехове, благодаря чему учащиеся пополнили свои знания новыми фактами о жизни и творчестве  писателя. Группа активно работала на учебном занятии. Ребята высказывались о характерах героев, об их чувствах, делились своими суждениями о прочитанных событиях.

Ярким моментом учебного занятия стала постановка по произведению «Человек в футляре» талантливо исполненная Бубичем Никитой и Трояном Иваном.

В конце ребята вернулись к предложенному в начале занятия вопросу и выделили   те качества человека, которые мешают ему органично жить в обществе.  

Конопляник 1.jpg
3.jpg
2.jpg
4.jpg
bottom of page