top of page

Галоўная»Практычны блок»Практыкаванні»Раздзел IV. Культура прафесійнага маўлення»4.3. Маўленчы этыкет і культура зносін

Раздзел IV. Культура прафесійнага маўлення

4.3. Маўленчы этыкет і культура зносін

Практыкаванне 1. Прачытайце. Сфармулюйце асноўную думку тэксту.

Калі чалавек умее размаўляць на якой-небудзь мове, то гэта яшчэ не азначае, што ён яе дасканала ведае. Беларуская мова багатая як па сваім слоўнікавым складзе, так і па колькасці граматычных форм і іх варыянтаў, па сваіх стылістычных рэсурсах. Да таго ж яна пастаянна развіваецца, у сувязі з чым змяняюцца нарматыўныя адзнакі розных моўных сродкаў.

Каб дасканала валодаць беларускай мовай, патрэбна вучыцца, умець слухаць і аналізаваць сваё маўленне і маўленне іншых людзей (асабліва ўзорнае), пастаянна карыстацца даведачнай літаратурай. Праца гэта па-сапраўднаму захапляльная і прыносіць задавальненне, таму што, пазнаючы мову, кожны з нас глыбей разумее складаную ўзаемасувязь мовы і грамадства, мовы і яе творцы - народа. Нельга ўявіць сучаснага інтэлігентнага чалавека без глыбокай культуры маўлення. Упэўненасць у сваім веданні літаратурнай мовы, уменне шукаць і знаходзіць адказы на пытанні, як лепей сказаць ці напісаць у пэўнай маўленчай сітуацыі, робіць больш зручнымі і паспяховымі зносіны на ўсіх узроўнях.

 

Практыкаванне 2. Прачытайце наступныя маўленчыя формулы звароту. Вызначце адрасата (знаёмы, малазнаёмы, блізкі, родны, любімы чалавек), а таксама сітуацыю ўжывання (афіцыйны, неафіцыйны, асабліва ветлівы зварот і г.д.)

Сябра, спадар, калегі, мой дарагі, глыбокапаважаны, таварыш, дядзька, гэй ты, дарагі

 

Практыкаванне 3. Выкарыстоўваючы формулы маўленчага этыкету, падрыхтуйце дыялог паміж начальнікам і падначаленым або паміж калегамі, уявіўшы сябе ў наступных сітуацыях:

  1. Вам тэрмінова неабходна ўзяць адпачынак.

  2. Калега папрасіў Вас папрацаваць адзін дзень замест яго.

  3. У Вас ёсць ідэя, як павысіць прыбытак прадпрыемства.

 

Практыкаванне 4. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую.

По степени управляемости электропривод может быть:

  1. нерегулируемый – для приведения в действие исполнительного органа рабочей машины с одной рабочей скоростью, параметры привода изменяются только в результате возмущающих воздействий;

  2. регулируемый – для сообщения изменяемой или неизменяемой скорости исполнительному органу машины, параметры привода могут изменяться под воздействием управляющего устройства;

  3. программно-управляемый – управляемый по заданной программе;

  4. следящий – автоматически обрабатывающий перемещение исполнительного органа машины с определенной точностью в соответствии с произвольно меняющимся заданным сигналом;

  5. адаптивный – автоматически избирающий структуру или параметры системы управления при изменении условий работы машины с целью выработки оптимального режима.

bottom of page