top of page

Галоўная»Практычны блок»Практыкаванні»Раздзел IV. Культура прафесійнага маўлення»4.1. Паняцце культуры маўлення

Раздзел IV. Культура прафесійнага маўлення

4.1. Паняцце культуры маўлення

Практыкаванне 1. Прачытайце выказванні  вучоных. Вызначце, пра якую камунікатыўную якасць ідзе гаворка.

  1. Маўленне …………., калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэн­талагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова …………..маўлення - добрае веданне названых норм літаратурнай мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі. (І. Лепешаў)

  2. Унармаванасць - сінонім ………….- найважнейшая ўласцівасць літаратурнай мовы. (А. Міхневіч)

  3. Менавіта ………….. маўлення забяспечвае яго адзінства, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца. ………… заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове. (Т. Тамашэвіч)

  4. ……………. маўлення - аснова, якая дае магчымасць асобе пастаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства. …………. маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэтазгоднасць выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін. (І. Навасельцава)

 

Практыкаванне 2. Спішыце тэкст, выпраўце памылкі. Вызначце, якая(ія) камунікатыўная(ыя) якасць(і) парушана(ы) ў дадзеным тэксце.

Электраманцёр спецыяліст па зборкі, ўстаноўкі і тэхнічаскім абслугоўванні электрычнага абсталявання. Ад бесперабойнай працы электраабсталявання ў значнай меры залежыць эфектнасць любога вытворчага аб'екта. Прафесія электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання з'яўляецца адной з найбольш массавых рабочых прафесій мае больш 30 вузкіх спецыялізацый якія адлюстроуваюць спецыфіку канкрэтных абласцей і відаў вытворчасці. У абавязкі электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання ўваходзяць:

тэхнічнае абслугоўванне, рамонт электрарухавікоў, генератараў, схем телеаўтаматыкі, кабельных і лінейных збудаванняў;

мантаж, ўстаноўка электрычнага абсталяваня;

ліквідацыя пашкоджанняў асвятляльных і сілавых электрасетак;

правядзенне неабходных разлікаў і складанне схем, і планаў размяшчэння электраправодкі;

ажыццяўленне кантролю працы электраабсталявання.

bottom of page