БЕЛАРУСКАЯ МОВА
(прафесійная лексіка)
Галоўная»Практычны блок»Практыкаванні»Раздзел ІІІ. Функцыянальныя стылі маўлення»3.5. Афіцыйна-справавы стыль
Раздзел III. Функцыянальныя стылі маўлення
3.5. Афіцыйна-справавы стыль
Практыкаванне 1. Падрыхтуйце дакументы для ўладкавання на работу: напішыце заяву і аўтабіяграфію.
Заява - гэта пісьмовая просьба асобы (групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю ці да службовай асобы.
Дамашні адрас у заяве не пішацца, калі аўтар адрасуе яе кіраўніку сваёй установы. Неабавязкова пісаць і прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, да якой звернута заява, дастаткова толькі ўказаць пасаду.
Іншым разам у заяве даецца пералік тых дакументаў (даведка, аўтабіяграфія, дакумент аб адукацыі і інш.), якія да яе прыкладаюцца.
Аўтабіяграфія - апісанне свайго жыцця. Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы. У ёй звычайна паведамляюцца наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча; бацькі (поўнасцю імя і імя па бацьку, чым займаюцца); адукацыя (калі і дзе вучыўся); працоўная дзейнасць (месца працы, пасада); дзяржаўныя ўзнагароды (калі ёсць). Ставіцца дата і подпіс.
У аўтабіяграфіі як дакуменце не трэба раскрываць рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя бакі асабістага жыцця.
Практыкаванне 2. Прачытайце ўрывак з “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”. Вызначце яго стыль. Знайдзіце рысы, характэрныя для дадзенага стылю. Перапішыце, расстаўляючы знакі прыпынку і ўстаўляючы прапушчаныя літары.
Артыкул 1.
Рэспубліка Беларусь ў/унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Рэспубліка Беларусь валодае в…ршэнствам і паўнатой ў/улады на сваёй тэр…торыі, самастойна ажыцця…ляе ў/унутраную і знешнюю палітыку. Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэр…тарыяльную цэлас…насць канстытуцыйны лад забяспечвае закон…асць і правапарадак.
Артыкул 2.
Чалавек яго правы свабоды і гарантыі іх р…алізацыі з…яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грама…тва і дзяржавы. Дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ў/умоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Грамадзянін а…казны перад дзяржавай за н…ўхільнае выкана…е абавязкаў якія ўскладзены на яго Канстытуцыяй.
Артыкул3.
Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і но…ьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з…яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах вызначаных Канстытуцыяй. Любыя дзеянні па зм…ненню канстытуцыйнага ладу і дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі а таксама шляхам іншага парушэння законаў Рэспублі… Беларусь караюцца згодна з законам.
Артыкул 4.
Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў ідэ..логій і поглядаў. Ідэ…логія палітычных партый р…лігійных або іншых грама…кіх аб’яднанняў сацыяльных груп не можа ў/устанаўлівацца ў якасці абавя…ковай для грамадзян.
Артыкул5.
Палітычныя партыі іншыя грама…кія аб…яднанні дзейнічаючы ў рамках Канстытуцыі і законаў Рэспублі… Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выказванню палітычнай волі грамадзян удзельнічаюць у выбарах. Палітычныя партыі і іншыя грама…кія аб’яднанні маюць права карыстацца дз…ржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі ў пара…ку вызначаным заканадаўствам. Забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый,а таксама іншых грама…кіх аб…яднанняў якія маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны сацыяльнай нацыянальнай рэлігійнай і расавай варожас…ці.
Практыкаванне 3. Замяніце словазлучэнні блізкімі па сэнсе дзеясловамі.
-
Ажыццяўляць кіраўніцтва- …
-
Браць удзел - …
-
Аказаць дапамогу- …
-
Прыняць пад увагу - …
-
Атрымаць перамогу - …
-
Аб’явіць падзяку - …
-
Здзяйсняць праверку- …
-
Зрабіць паляпшэнне- …