top of page

Галоўная»Практычны блок»Практыкаванні»Раздзел ІІІ. Функцыянальныя стылі маўлення»3.4. Моўныя сродкі публіцыстычнага стылю

Раздзел III. Функцыянальныя стылі маўлення

3.4. Моўныя сродкі публіцыстычнага стылю

Практыкаванне 1. Вызначце, у якіх функцыянальных стылях маўлення часцей ужываюцца наступныя словы, спалучэнні слоў. Абгрунтуйце свой адказ.

Патрыятызм, грамадзянская супольнасць, рэклама, прававая дзяржава, гарэць (ідэяй),вайсковая прысяга, інтэрв’ю, нарыс, аб’ява, доблесная праца, светлая будучыня, прамова на мітынгу, службовая характарыстыка, дыпламатычная нота, загад, рэпартаж, рэзюмэ, статут, рэформа.

 

Практыкаванне 2. Напішыце эсэ на прапанаваныя тэмы: “Калі б не было электрычнасці, мы б глядзелі тэлевізар у цемры”, “Электрычны ток не б’е, ён абараняецца”, “Якім бы быў свет без электрычнасці…” .

 

Практыкаванне 3. Падрыхтуйце паведамленне-прамову на адну з прапанаваных тэм.

Насельніцтву – аб электрабяспечнасці.

Дзе ўжываеца пастаянны ток?

Прынцыпы работы трансфарматара напружання.

Закон Ома простымі словамі.

У чым розніца занулення і зазямлення?

Ці ведаеце вы, што…

Сучасныя тэхналогіі ў электрамантажы.

bottom of page