top of page

Галоўная»Практычны блок»Практыкаванні»Раздзел ІІІ. Функцыянальныя стылі маўлення»3.1. Навуковы стыль

Раздзел III. Функцыянальныя стылі маўлення

3.1. Навуковы стыль

Практыкаванне 1. Вызначце стыль кожнага тэксту (пісьмова). Растлумачце, знайдзіце спецыфічныя рысы кожнага стылю (вусна).

  1. Правы чалавека – гэта сістэма нормаў паводзін. Існуюць яны на стыку маралі і права.

  2. З філасофскага пункту гледжання правы чалавека – гэта універсальныя маральныя правы. Звычайныя правы, у адрозненне ад універсальных правоў, пароджаны канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй, у якой знаходзіцца чалавек, яго статусам, становішчам у сістэме адносін паміж людзьмі. Напрыклад, глава сям’і мае маральнае права ведаць, што адбываецца ў яго доме.

  3. Энергазберажэнне – гэта эканомія электраэнергіі. Ці, іншымі словамі, яе разумнае выкарыстанне. Ашчадны чалавек гатуе чай толькі тады, калі ѐн сапраўды патрэбен, пры гэтым грэе столькі вады, колькі трэба. А вось неэканомны чалавек, наадварот, замест двух-трох шклянак нагрэе два літры вады. І як змагацца з гэтай праблемай?

  4. Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая, з тонкім, як дубец, камлём рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў. Дні за днямі цікаўна, але нясмела глядзела яна на вуліцу, на ўсіх, хто праходзіў міма, - сціплая, непрыкметная, за нязграбным плотам, блізка ад вялікіх дрэў. Ніхто не даваў ёй ніякай увагі, мылі яе, песцілі толькі цёплыя дажджы ды любілі шумець маладым лісцем вятры. Людзі ж яе як бы не заўважалі, спачатку таму, што проста не прыкмецілі, а потым таму, што непрыкметна прывыклі.

  5. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове.

  6. Наша краіна з вялікім уздымам рыхтуецца да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, якія завершаць перабудову ўсіх органаў Савецкай улады на аснове Сталінскай Канстытуцыі.

У гэты дзень савецкая інтэлігенцыя разам з усімі працоўнымі вялікага СССР, галасуючы за кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных, яшчэ раз прадэманструе сваю любоў і адданасць радзіме, партыі, вялікаму Сталіну. Лепшыя прадстаўнікі народа будуць выбраны дэпутатамі мясцовых Саветаў.

Рыхтуючыся да выбараў, партыйныя, савецкія і камсамольскія арганізацыі разгарнулі шырокую агітацыйна-масавую работу сярод насельніцтва.

Я, Фёдарава Наталля Аляксандраўна, нарадзілася ў горадзе Мінску 5 красавіка 1978 года. У 1980 годзе наша сям'я пераехала ў Салігорск. З 1984 па 1988 год вучылася ў сярэдняй школе №10 г. Салігорска. У 1988 годзе паступіла у гімназію №1 г. Салігорска, якую скончыла у 1995 годзе. З 1995 па 2000 год навучалася у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 2000 працую вядучым эканамістам на прадпрыемстве “Яліна” у горадзе Мінску.

Сямейны стан: не замужам

Бацька: Фёдараў Аляксандр Сяргеевіч 1955 г.н., дацэнт кафедры “Міжнародныя эканамічныя зносіны” БДУ г. Мінска.

Маці: Фёдарава Наталля Ігараўна 1957 г.н., загадчык аддзела рэкламы Мінскага трактарнага завода.

10.11.2006                                                                                Н.А. Фёдарава

 

Практыкаванне 2. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую.

Электромагнитные приборы можно использовать в цепях как постоянного, так и синусоидального тока. Из-за потерь энергии электромагнитного поля на перемагничивание показания прибора в цепи постоянного и синусоидального тока отличаются. Если эти отличия не превышают нормированного (для данного класса точности) значения, прибор может быть использован для измерений в цепях постоянного и переменного тока. В этом случае на его шкалу при изготовлении наносят обозначения переменного и постоянного токов. Электромагнитные приборы преимущественно используют в качестве щитовых амперметров и вольтметров в цепях постоянного и переменного токов. В цепях синусоидального тока их показания пропорциональны действующему значению измеряемых величин.

 

Практыкаванне 3. Перакладзіце элементы размеркавальнай каробкі на беларускую мову.

 

Схема злучэння правадоў у размеркавальнай каробцы

bottom of page