top of page

Галоўная»Практычны блок»Практыкаванні»Раздзел ІІ. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы»2.3. Беларуская навуковая тэрміналогія. Тэрміналагічныя слоўнікі

Раздзел II. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

2.3. Беларуская навуковая тэрміналогія. Тэрміналагічныя слоўнікі

Практыкаванне 1. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанамічныя.

Пераменны ток. вертыкальны зазямляльнік, катод, актыў, першаснае напружанне, дыялагічнае маўленне. аднафазныя трансфарматары, праваднік, тэмпература застывання, упускны клапан, напружанне, доўгачасовая памяць, уключальнік, замыканне, закончанае трыванне, трохфазны лічыльнік, адзіночны лік, чатырохправадная сетка.

 

Практыкаванне 2. У якой галіне навукі могуць выкарыстоўвацца прыведзеныя тэрміны і што яны абазначаюць?

Электраізаляцыя, вымяральны ланцуг, электрапрывад, пераменны ток, пераменнае напружанне

 

Практыкаванне 3. Прачытайце тэкст, перакладзіце на беларускую мову. Ці ўжываюцца ў ім сінонімы, антонімы і мнагазначныя словы?

Электротехнические материалы представляют собой совокупность проводниковых, электроизоляционных, магнитных и полупроводниковых материалов, предназначенных для работы в электрических и магнитных полях. Сюда же можно отнести основные электротехнические изделия: изоляторы, конденсаторы, провода и некоторые полупроводниковые элементы. Электротехнические материалы в современной электротехнике занимают одно из главных мест. Всем известно, что надежность работы электрических машин, аппаратов и электрических установок в основном зависит от качества и правильного выбора соответствующих электротехнических материалов. Анализ аварий электрических машин и аппаратов показывает, что большинство из них происходит вследствие выхода из строя электроизоляции, состоящей из электроизоляционных материалов.

 

Практыкаванне 4. Суаднясіце словазлучэнні рускай і беларускай моў. Назавіце запазычаныя словы з канструкцыі электрапровада.

Канструкцыя электрапровада

Практыкаванне 5. Апішыце прынцып дзеяння аўтаматычнага выключальніка. Перакладзіце яго складнікі на беларускую мову.

 

Аўтаматычны выключальнік

bottom of page