БЕЛАРУСКАЯ МОВА
(прафесійная лексіка)
Галоўная»Практычны блок»Практыкаванні»Раздзел ІІ. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы»2.2. Спецыяльная лексіка
Раздзел II. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
2.2. Спецыяльная лексіка
Практыкаванне 1. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выпішыце тэрміны, якія характэрны для прафесійнай дзейнасці электраманцёра.
Электромеханический измерительный прибор прямого действия представляет собой прибор, в котором положение подвижной части зависит от значения измеряемой величины. В таком приборе происходит одно или несколько преобразований сигнала измерительной информации от входа к выходу без применения обратной связи. Независимо от назначения и принципа действия такие приборы состоят из измерительной цепи, измерительного механизма и отсчетного устройства.
Практыкаванне 2. Утварыце з прыведзенымі словамі словазлучэнні так, каб у адным выпадку яны былі тэрміналагічнымі, а ў другім – свабоднымі славазлучэннямі.
Дуга, поле, хваля, выраз, дрэва, клас, корань, палец, вал, перадача, крыло, шум, форма, блок.
Узор выканання:
Ланцуг – жалезны ланцуг, электрычны ланцуг; стужка – чырвоная стужка, ізаляцыйная стужка.
Практыкаванне 3. Складзіце сказы з наступнымі словазлучэннямі.
Электрычны ланцуг, рамонт электраабсталявання, электрычны ток, электратэхнічныя матэрыялы, механічная апрацоўка, электрамагнітны прыбор, магнітнае поле, электратэхнічныя матэрыялы, электратэхнічныя вырабы.
Практыкаванне 4. Перакладзіце варыянты скруткі правадоў на беларускую мову. Складзіце з імі сказы.
Варыянты скруткі правадоў