БЕЛАРУСКАЯ МОВА
(прафесійная лексіка)
Галоўная»Практычны блок»Практыкаванні»Раздзел І. Беларуская мова ў грамадстве»1.2. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
Раздзел I. Беларуская мова ў грамадстве
1.2. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
Практыкаванне 1. Знайдзіце выразы з лексічнай інтэрферэнцыяй.
а) нарадзіўся ў васкрасенне, б) выйграць дзве залатыя медалі, в) прыгожая надпіс, г) благадару цябе, д) смяяцца над сябрам.
Практыкаванне 2. Вызначце від інтэрферэнцыі ў наступных выразах.
Сенцябар, гасударства, хварэць ангінай, кантраліраваць, гуляць на скрыпцы, ажаніцца на Ірыне, міравая вайна, дзвері, старшая дачка, рэзультат.
Практыкаванне 3. Перакладзіце наступныя словаспалучэнні на беларускую мову.
При соединении проводов; не более одного соединения; к крюкам или траверсам; раскатку проводов с барабанов производят по обеим сторонам опор вручную с барабанов; обнаруженные при раскатке провода дефекты; с помощью рычага; не менее 6 мм; изоляторы, имеющие сопротивление менее 300 Мом, подлежат замене.